Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская абмеркавала са старшынёй Эўракамісіі праблемы легалізацыі беларусаў у Эўразьвязе


Сьвятлана Ціханоўская і Урзуля фон дэр Ляен
Сьвятлана Ціханоўская і Урзуля фон дэр Ляен

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Бухарэсьце са старшынёй Эўрапейскай камісіі Урзуляй фон дэр Ляен, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Кароткая сустрэча адбылася пасьля выступу Ціханоўскай на Кангрэсе Эўрапейскай народнай партыі напярэдадні.

Падчас яе Сьвятлана Ціханоўская зьвярнула ўвагу Урзулі фон дэр Ляен на праблемы зь легалізацыяй беларусаў у краінах Эўразьвязу, а таксама выказала спадзяваньне, што кіраўніцтва ЭЗ працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці, ціск на рэжым Лукашэнкі для вызваленьня палітвязьняў і процідзеяньня расейскай агрэсіі.

Апошні раз Ціханоўская сустракалася з Урзуляй фон дэр Ляен у кастрычніку 2023 году.

Таксама Ціханоўская сустрэлася на кангрэсе з прадстаўнікамі Эстоніі, Харватыі, Румыніі, Італіі і Грэцыі.

З прадстаўнікамі дэлегацыі Эстоніі Урмасам Рэйнсалу (былы кіраўнік МЗС Эстоніі, цяпер дэпутат эстонскага парлямэнту) Рыха Тэрасам (дэпутат Эўрапарлямэнту, былы камандуючы эстонскай арміяй) абмеркавалі працу групы «За дэмакратычную Беларусь» у эстонскім парлямэнце. Ціханоўская папрасіла не ўраўноўваць абмежаваньні супраць беларусаў і расейцаў і працягваць выдаваць візы беларусам, а таксама зьвярнула ўвагу на неабходнасьць закрыць транзыт санкцыйных тавараў празь Беларусь.

Падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленковічам Ціханоўская папрасіла спрасьціць легалізацыю для беларусаў у краіне, выпрацаваць рашэньне з выдачай пашпартоў замежніка, прапанавала Харватыі падтрымаць праграму рэабілітацыі для дзяцей рэпрэсаваных, а таксама абмеркавала культурныя абмены.

Зь міністаркай замежных справаў Румыніі Лумініца Адабэску Ціханоўская абмеркавала выдачу шэнгенскіх візаў, санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, праграму рэабілітацыі для дзяцей і пытаньні легалізацыі беларусаў, павелічэньне падтрымкі журналістаў і грамадзянскай супольнасьці.

Міністра замежных спраў Італіі Антоніё Таяні Ціханоўская папрасіла падняць пытаньне Беларусі на G7 (Італія зараз старшынюе ў Вялікай сямёрцы), а таксама абмеркавала зь ім пытаньні легалізацыі беларусаў і дапамогу палітвязьням і іх сем’ям.

З прэм’ер-міністрам Грэцыі Кірыакасам Міцатакісам Ціханоўская абмеркавала палітыку ЭЗ у дачыненьні да Беларусі, а таксама фарматы супрацы паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і грэцкімі ўладамі і стварэньне групы «Сяброў дэмакратычнай Беларусі» ў грэцкім парлямэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG