Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча створыць сыстэмы электроннай аховы мяжы зь Беларусьсю на рэках Буг, Сьвіслач і Істачанка


Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Праекты разам з польскім урадам фінансуе Эўразьвяз.

Памежная служба Польшчы цягам году створыць сыстэму электроннай аховы мяжы зь Беларусьсю на рэках Буг, Сьвіслач і Істачанка. Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні памежнай службы Польшчы, агульны кошт праекту складае больш за 364 мільёнаў злотых (прыблізна 90 мільёнаў даляраў у эквіваленце. — РС).

Даўжыня бар’еру на рацэ Буг складзе 172 кілямэтры, а ў яго складзе будуць усталяваныя каля 1800 камэр відэаназіраньня, каля 4500 цеплавізараў, а таксама спэцыяльныя датчыкі, якія змогуць выяўляць розныя фізычныя аб’екты.

Бар’ер на Сьвіслачы і Істачанцы будзе мець 47 мэтраў даўжыні з 500 камэрамі відэаназіраньня і 1000 цеплавізарамі.

Памежная служба Польшчы ўжо заключыла кантракты з падрадчыкамі, якія будуць выконваць работы. Іх мусяць завяршыць цягам 10-12 месяцаў.

Адзначаецца, што электронная загарода спраектаваная такім чынам, каб зона яе дзеяньня ахоплівала ўсю працягласьць мяжы зь Беларусьсю, улічваючы «мёртвыя зоны» з улікам існуючага рэльефу.

Праекты разам з польскім урадам фінансуе Эўразьвяз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG