Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данос на пісьменьніка Сашу Філіпенку напісаў ягоны дзед


Саша Філіпенка. Архіўнае фота
Саша Філіпенка. Архіўнае фота

У лютым стала вядома, што супраць пісьменьніка распачалі крымінальную справу.

Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка расказаў у інтэрвію DW Беларусь, што данос на яго напісаў родны дзед.

«Ён падсеў да тэлевізара і назіраў вельмі доўга, што адбываецца. Паверыў прапагандзе і палічыў, што я здраднік», — расказаў Філіпенка.

  • У лютым стала вядома, што на пісьменьніка Філіпенку завялі крымінальную справу. Па якім артыкуле — невядома. Паведамлялі, што «яшчэ дзьве іншыя справы ў працэсе завядзеньня».
  • Летась 9 лістапада ў кватэры бацькоў Сашы Філіпенкі ў Менску прайшоў ператрус. Сам пісьменьнік зьвязваў рэпрэсіі супраць родных са сваёй палітычнай пазыцыяй.
  • Бацьку пісьменьніка Сашы Філіпенкі прысудзілі 13 дзён адміністрацыйнага арышту за рэпост матэрыяла з парталу «Люстэрка», які прызнаны «экстрэмісцкім» у Беларусі.
  • 39-гадовы Саша Філіпенка — вядомы беларускі расейскамоўны пісьменьнік, родам зь Менску, жыве ў эміграцыі, ляўрэат літаратурных прэмій, аўтар раманаў «Чырвоны крыж», «Цкаваньне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртаньне ў Астрог», «Крэмулятар», апавяданьняў і п’ес. Ягоныя творы перакладзеныя больш як на 10 моваў.
  • Ён быў удзельнікам многіх жнівеньскіх пратэставых акцыяў у Менску, таксама ён асудзіў поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG