Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі пісьменьнік Саша Філіпенка атрымаў прэстыжную францускую літаратурную прэмію


Саша Філіпенка
Саша Філіпенка

Саша Філіпенка стаў ляўрэатам прэстыжнай францускай прэміі «Трансфюж». На цырымоніі, якая прайшла ў Парыжы, раман «Крэмулятар» быў названы «Найлепшым эўрапейскім раманам 2023 году».

Прэмія Трансфюжэ ўручаецца ў намінацыях «Найлепшы эўрапейскі раман», «Найлепшы францускі раман», «Найлепшы дэбют», «Найлепшае эсэ», «Найлепшая кніга пра кіно», «Найлепшая кніга пра тэатар».

Раней яе ўладальнікамі былі Паола Сарэнтына, Катрын Міўляк, Ян Муа, Гаспар Кеніг, Артур Дрэйфус і іншыя аўтары.

39-гадовы Саша Філіпенка — вядомы беларускі расейскамоўны пісьменьнік, родам зь Менску, жыве ў эміграцыі, ляўрэат літаратурных прэмій, аўтар раманаў «Чырвоны крыж», «Цкаваньне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртаньне ў Астрог», «Крэмулятар», апавяданьняў і п'ес. Ягоныя творы перакладзеныя больш як на 10 моваў.

Ён быў удзельнікам многіх жнівеньскіх пратэставых акцыяў у Менску ў 2020 годзе, асудзіў поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG