Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт заявіў, што мінімум 155 супрацоўнікаў галоўнай ВНУ Беларусі ахвяравалі грошы «экстрэмістам»


Юрыдычны факультэт БДУ
Юрыдычны факультэт БДУ

Пра падобную дзейнасьць супрацоўнікаў БДУ гаворыцца ў дакладной запісцы ведамства, на якую спасылаюцца праваабаронцы.

Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь сьцьвярджае, што як мінімум 155 супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ) ахвяравалі грошы тым, каго ўлады прызналі «экстрэмістамі».

Пра гэта праваабаронцам стала вядома з дакладной запіскі «аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненьню злачынстваў». Такую запіску ведамства даслала ў некаторыя навучальныя ўстановы краіны.

У дакумэнце сьцьвярджаецца, што ў дачыненьні гэтых людзей «праводзяцца адпаведныя сьледчыя і працэсуальныя дзеяньні».

У сваёй дакладной запісцы Сьледчы камітэт, акрамя таго, пагражае тым, хто ахвяраваў нейкія сродкі, трыма артыкуламі Крымінальнага кодэксу. Гэта:

  • арт. 361-2 КК (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці);
  • 361-3 КК (фінансаваньне дзейнасьці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні, альбо ва ўзброеных канфліктах);
  • 290-1 КК (фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці).

За апошнія тры гады сілавікі рэгулярна давалі справаздачы аб затрыманьнях супрацоўнікаў БДУ і іншых навучальных устаноў краіны. Некаторыя апынуліся за кратамі па крымінальных артыкулах, некаторыя адбылі «содні» па адміністрацыйных, некаторыя змушаныя былі пакінуць Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG