Ксенія Лебедзева, аглядальніца БТ:
«Ён хацеў пахаваць Расею, але Расея пахавае яго».
Людміла Гладкая, аглядальніца «Беларусь сегодня»:
«Ну памёр і памёр. Навальны. Гэта жыцьцё».
Кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч адрэагаваў на заяву генэральнага сакратара NATO Енса Столтэнбэрга, які сказаў, што ў сувязі са сьмерцю Навальнага Расея павінна адказаць на сур’ёзныя пытаньні:
«А ці не пайсьці вам на...? Хто вы такія, каб перад вамі рабіць справаздачу?»
Аляксандар Шпакоўскі, дарадца-пасланьнік амбасады Беларусі ў Расеі:
«Сьмерць блогера Навальнага ў папраўча-працоўнай калёніі ня стане трыгерам для дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў Расеі».
Рыгор Азаронак, аглядальнік тэлеканалу СТБ:
«Цяпер зразумела, чаму да так званых „вязьняў“ ні ў якім выпадку нельга падпускаць ніякіх адвакатаў і дазваляць ім атрымліваць лісты і пасылкі? Заходнія спэцслужбы ў спосабах ліквідацыі людзей маюць звышвытанчаныя навыкі».