Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Польшчы заявілі аб працягу гуманітарнага візавага каналу для беларусаў


Павал Латушка, архіўнае фота
Павал Латушка, архіўнае фота

Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка правёў перамовы ў МЗС Польшчы.

Намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка паведаміў, што дасягнуты дамоўленасьці з польскім бокам аб захаваньні дзеяньня гуманітарнага каналу для беларусаў, каб атрымліваць візы.

«Мы высока цэнім тую дапамогу, якую аказвае польскі бок беларусам у гэты складаны для Беларусі і беларускага народу гістарычны пэрыяд», — сказаў Павал Латушка на сустрэчы з намесьніцай міністра замежных спраў Польшчы Генрыкай Масьціцкай-Дэндзіс.

Як адзначаецца ў паведамленьні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, у часе сустрэчы бакі абмеркавалі консульскія пытаньні, сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі, падтрымку незалежных беларускіх мэдыя з боку Польшчы, падыходы ў кірунку прыцягненьня да адказнасьці рэжыму Лукашэнкі за ўчыненыя злачынствы, а таксама санкцыі.

«Дасягнулі дамоўленасьці пра працоўную камунікацыю для вырашэньня праблем, зьвязаных з пытаньнямі ўезду і легалізацыі беларусаў у Польшчы. Польскі бок запэўніў, што дзеяньне гуманітарнага каналу для атрыманьня віз будзе працягнутае з выкананьнем усіх неабходных візавых правілаў», — адзначаецца ў паведамленьні.

У МЗС Польшчы Свабодзе пацьвердзілі гэтую інфармацыю, заявіўшы, што выдавалі і надалей будуць выдаваць беларусам гуманітарныя візы ў абумоўленых выпадках.

Апроч таго, Міністэрству замежных спраў Польшчы перадалі матэрыялы, якія даказваюць ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва, учыненыя Аляксандрам Лукашэнкам і ягоным атачэньнем, а таксама прапановы па ўзмацненьні санкцыйнага ціску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG