Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» ва ўмовах заходніх санкцый пашырае рэйсы ў Расею з абласных цэнтраў


Нацыянальны аэрапорт «Менск». Архіўнае фота
Нацыянальны аэрапорт «Менск». Архіўнае фота

З 22 сакавіка будуць ажыцьцяўляць прамыя рэйсы з Гомля ў Санкт-Пецярбург, а з 3 сакавіка — зь Берасьця ў Маскву.

У беларускай нацыянальнай кампаніі «Белавія» паведамілі, што ў канцы сакавіка і пачатку красавіка зьявяцца два новыя рэйсы ў Расею.

Як паведамілі на афіцыйным сайце кампаніі, з 22 сакавіка будуць ажыцьцяўляцца прамыя рэйсы з Гомля ў Санкт-Пецярбург, а з трэцяга сакавіка — зь Берасьця ў Маскву.

У Маскву рэйсы будуць па серадах і суботах на самалёце Embraer-175, а ў Санкт-Пецярбург — па аўторках, пятніцах і нядзелях (марку самалётаў не ўдакладняюць).

Ад 2021 году, калі ў аэрапорце Менску прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, над Беларусьсю перасталі лятаць эўрапейскія авіякампаніі, а заходнія краіны закрылі сваё неба для беларускіх самалётаў. Эўракантроль абмежаваў палёты эўрапейскай цывільнай авіяцыі ў паветранай прасторы Беларусі да 2029 году.

Летась у Беларусь вярнуўся турэцкі авіяперавозчык Southwind Airlines, які з 15 сьнежня 2023 году пачаў рэгулярныя штодзённыя рэйсы па маршруце Стамбул — Менск — Стамбул.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG