Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская служба Радыё Свабода паказала, што адбываецца з арыштаванай яхтай Пуціна «Шахеразада». ВІДЭА, ФОТА


Яхта «Шахерэзада» ў італьянскім порце
Яхта «Шахерэзада» ў італьянскім порце

Спачатку стала вядома, што фармальным уласьнікам яхты зьяўляецца колішні прэзыдэнт кампаніі «Роснефть» Эдуард Худайнатаў. Пазьней улады ЗША паведамілі, што ў рэальнасьці «Шахерэзада» належыць расейскаму мільярдэру Сулейману Кярымаву, якога таксама ўключылі ў санкцыйны сьпіс.

Журналісты расейскай службы Радыё Свабода апублікавалі відэазапіс яхты «Шахеразада», якую зьвязваюць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і якая цяпер знаходзіцца пад арыштам у італьянскім порце Карара.

Вартасьць яхты даўжынёй 140 мэтраў ацэньваюць у прыблізна 700 мільёнаў даляраў. Але яе дакладнага ўласьніка так і ня вызначылі.

Як толькі здымачная група Радыё Свабода зьявілася ў порце, з палубы яхты запусьцілі дрон для назіраньня за журналістамі. Экіпаж адразу скарыстаўся пажарнымі рукавамі і пачаў выліваць ваду ў мора, а пазьней выклікаў падразьдзел італьянскай паліцыі.

Як адзначаецца ў матэрыяле, улады Італіі затрымалі «Шахеразаду» 5 чэрвеня 2022 году. У афіцыйным паведамленьні адзначалася, што бэнэфіцыярны ўласьнік яхты мае эканамічныя сувязі з прадстаўнікамі расейскага ўраду і «іншымі суб’ектамі, уключанымі ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ празь дзеяньні, што пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Ўкраіны».

Спачатку стала вядома, што фармальным уласьнікам яхты зьяўляецца колішні прэзыдэнт кампаніі «Роснефть» Эдуард Худайнатаў. Пазьней улады ЗША паведамілі, што ў рэальнасьці «Шахеразада» належыць расейскаму мільярдэру Сулейману Керымаву, якога таксама ўключылі ў санкцыйны сьпіс.

Праз пэўны час амэрыканскае выданьне The New York Times са спасылкай на свае крыніцы ўдакладніла, што ўлады ЗША зьвязваюць яхту асабіста з Уладзімірам Пуціным.

Апошнія два гады яхта знаходзіцца ў порце Італіі і праходзіць мадэрнізацыю. У той жа час журналісты не выключаюць, што «Шахеразада» можа зьнікнуць з гэтага порту, як раней прапалі дзьве затрыманыя на італьянскім востраве Сардынія яхты, якія належалі расейскаму мільярдэру Дзьмітрыю Мазэпіну, уласьніку кампаніі «Уралхім», таксама ўключанаму ў санкцыйны сьпіс.

Журналісты таксама зафіксавалі ў доках кампаніі The Italian Sea Group яшчэ адну арыштаваную раней яхту — 76-мэтровую Ebony Shine. У студзені 2016 году яе затрымалі ўлады Нідэрляндаў на падставе запыту суду ў Швайцарыі. Яно належала сыну прэзыдэнта Экватарыяльнай Гвінэі Тэадору Абяангу-малодшаму, а да гэтага пад назвай Ocean Victory — расейскаму мільярдэру Віктару Рашнікаву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG