Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Moody’s зьнізіла крэдытны рэйтынг Ізраіля ўпершыню ў гісторыі краіны


Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньяху
Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньяху

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs прыняло рашэньне зьнізіць крэдытны рэйтынг Ізраіля на адзін узровень, з А1 да А2.

Прычынай гэтага сталі чаканыя эканамічныя наступствы вайны з палестынскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ.

Зьніжэньне крэдытнага рэйтынгу Ізраіля адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю існаваньня дзяржавы.

Акрамя таго, Moodyʼs апублікавала нэгатыўны прагноз рэйтынгу, прагназуючы яшчэ адно магчымае паніжэньне ў будучыні. У тлумачэньні агенцтва ўказала, што на фоне вайны ў сэктары Газа і паведамленьняў аб магчымым адкрыцьці фронту з Ліванам на поўначы Ізраіля эканамічная сытуацыя ў краіне можа пагоршыцца.

Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньяху, камэнтуючы рашэньне Moodyʼs, заявіў, што паніжэньне рэйтынгу зьвязана не са станам эканомікі, а з тым, што краіна знаходзіцца ў стане вайны.

Учора стала вядома, што ізраільскія вайскоўцы атрымалі ад Нетяньяху распараджэньне распрацаваць плян эвакуацыі мірных жыхароў з горада Рафах на поўдні сэктара Газа, у мяжы з Эгіптам для наступнай зачысткі рэгіёна ад джыхадзістаў ХАМАС.

  • Па розных ацэнках, у раёне Рафаха на поўдні сэктара Газа зараз знаходзяцца ад аднаго да 1, 4 мільёна палестынцаў. Гэта як жыхары рэгіёна, так і тыя, хто эвакуіраваўся з поўначы сэктара пасьля пачатку апэрацыі Ізраіля па барацьбе з ХАМАС.
  • Белы дом заклікаў урад Нетаньяху ўстрымацца ад пераносу ваеннай кампаніі ў Рафах і паклапаціцца аб бясьпецы мірных палестынцаў. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ахарактарызаваў дзеяньні ў адказ ЦАХАЛ у Газе як «празьмерныя».
  • У сваю чаргу крыніцы Reuters паведамляюць, што Эгіпет, які раней адмовіўся прымаць палестынскіх бежанцаў, напярэдадні магчымай апэрацыі Ізраіля накіраваў прыкладна 40 танкаў і бронетранспарцёраў на паўночны ўсход Сіная, на мяжу з сэктарам Газа.
  • Ізраільскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што будуць весьці вайну да поўнага зьнішчэньня групоўкі ХАМАС і вяртаньня з Газы ўсіх ізраільскіх закладнікаў, захопленых джыхадыстамі падчас нападу на поўдзень Ізраілю 7 кастрычніка.
  • Крыніцы Axios паведамляюць, што на наступным тыдні ў Каір для падрыхтоўкі новых перамоваў паміж Ізраілем і ХАМАС па вызваленьні закладнікаў і прыпыненьні агню, адправіцца дырэктар ЦРУ Уільям Бернс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG