Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для прадпрымальнікаў Беларусі ўвялі чарговыя зьмены — яны закрануць усіх


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 1 ліпеня 2024 году ўсе індывідуальныя прадпрымальнікі павінны будуць у абавязковым парадку падаваць падатковыя дэклярацыі ў электронным фармаце, паведамляецца на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Цяпер падаваць дэклярацыю ў электронным выглядзе абавязаныя індывідуальныя прадпрымальнікі, якія плацяць падатак на дабаўленую вартасьць. З 1 ліпеня гэта павінны рабіць усе прадпрымальнікі.

Зьмены прадугледжаныя праўкамі, якія ўнесьлі ў Падатковы кодэкс.

За год Беларусь страціла звыш 10 тысяч прадпрымальнікаў: колькасьць ІП у Беларусі за 2023 год скарацілася з 262,7 тысячы да 252,5 тысячы. Пры гэтым нельга сказаць, што чыноўнікам удалося стымуляваць прадпрымальнікаў актыўна адкрываць кампаніі. Колькасьць юрыдычных асобаў за год павялічылася ўсяго на 4,09 тысячы.

З 1 студзеня для індывідуальных прадпрымальнікаў увялі падвышаны падаходны падатак, калі іх гадавыя даходы перавысяць 500 тысяч рублёў. У такім выпадку з сумы перавышэньня давядзецца плаціць падатак у 30%, а не 20%, як было ў 2023 годзе.

Для ІП таксама павысілі стаўкі адзінага падатку. Напрыклад, тыя, хто здае жытло ў кароткатэрміновую арэнду, у Менску цяпер плацяць збор у 667 рублёў (раней — 620 рублёў), а ў абласных гарадах — 621 рубель (раней — 578 рублёў). Гэты падатак трэба ўносіць за кожную кватэру, жылы дом, садовы домік ці дачу.

У канцы студзеня чыноўнікі ўнесьлі зьмены ў пастанову аб «дармаедах». Яны закранулі індывідуальных прадпрымальнікаў: каб ня стаць «дармаедам», ім трэба будзе заплаціць падаходны падатак, проста рэгістрацыі ў якасьці ІП недастаткова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG