Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Галоўчанка прапанаваў адмяніць або скараціць «неэфэктыўныя» падатковыя льготы


Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

Неэфэктыўныя падатковыя льготы і льготы, якія «ставяць платнікаў у няроўныя ўмовы гаспадараньня», трэба «па максымуме адмяніць або скараціць», заявіў прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка на пашыраным пасяджэньні калегіі Міністэрства па падатках і зборах, піша БелТА.

Ён расказаў, што ў Беларусі растуць зборы падатковых плацяжоў, і іх доля ў бюджэце краіны застаецца высокай — 66%. Разам з тым рэзэрвам дадатковых падатковых паступленьняў у бюджэт Галоўчанка назваў аптымізацыю падатковых ільгот.

«Толькі падатковых ільгот існуе больш за пяць соцень. Для нашай эканомікі гэта шмат. Да гэтага пераліку трэба падысьці ўважліва», — сказаў прэмʼер.

У сувязі з гэтым ён ён згадаў «дармаедаў»: паводле Галоўчанкі, «горш за ўсё, калі гэтымі льготамі карыстаюцца тыя, хто ўвогуле не заняты ў эканоміцы, і такія выпадкі ёсьць».

У Міністэрстве па падатках і зборах паведамілі, што ў 2023 годзе перавыканалі плян па падатковых паступленьнях на 600 млн рублёў і агулам сабралі ў кансалідаваны бюджэт 43 млрд рублёў, што на 3,7 млрд больш, чым у 2022 годзе.

  • «Не занятыя ў эканоміцы працаздольныя асобы» цяпер аплачваюць камунальныя паслугі па поўным кошце. У так званую «базу дармаедаў» у Беларусі цяпер трапляюць працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, а таксама тыя, хто больш як на 30 дзён зьехаў у любую краіну, акрамя Расеі, Кіргізстану, Армэніі і Казахстану. Іншае выключэньне — выезд на лекаваньне або ў камандзіроўку.
  • У канцы студзеня чыноўнікі ўнесьлі зьмены ў пастанову аб «дармаедах». Зьмены закранулі індывідуальных прадпрымальнікаў: каб ня стаць «дармаедамі», ім трэба будзе заплаціць падаходны падатак, проста рэгістрацыі ў якасьці ІП недастаткова. Таксама, паводле дакумэнту, у «дармаеды» могуць залічыць беларусак, якія выхоўваюць дзіця 7 гадоў ці трох і больш непаўналетніх дзяцей, і бацькоў дзяцей-інвалідаў, калі яны зьехалі за мяжу больш як на 30 дзён і фактычна не пражываюць у Беларусі. Выключэньне — выезд на лекаваньне ці аздараўленьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG