Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будзем размаўляць з польскім урадам аб запуску альтэрнатыўных праграм падтрымкі», — Вячорка аб спыненьні візавай праграмы для беларускіх ІТ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Новы польскі ўрад пераглядае зараз многія праграмы і рашэньні мінулага кабінэта. Будзем размаўляць з польскім бокам аб запуску альтэрнатыўных праграм падтрымкі беларусаў».

Так пракамэнтаваў «Позірку» прыпыненьне праграмы Poland Business Harbour (PBH) галоўны дарадца беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

26 студзеня міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэньне прыпыніць удзел МЗС у PBH да прыняцьця рашэньняў, што гарантуюць «належную праверку кампаній і замежнікаў, якія зьяўляюцца яе ўдзельнікамі».

Паводле ацэнкі міністэрства, праграма «не апраўдала ўскладзеных на яе надзей». «Сярод іншага, у грамадзкай прасторы выказваліся сумненьні наконт выкарыстаньня віз, выдадзеных у рамках праграмы, у мэтах, якія не адпавядаюць яе прынцыпам», — зазначыў МЗС.

Іншаземцы, якія прэтэндуюць на працу ў польскім IT-сэктары, па-ранейшаму могуць падаваць заявы на атрыманьне візы на агульных падставах і пры выкананьні ўсіх патрабаваньняў атрымаць візу, якая дае права працаваць на тэрыторыі краіны.

Пры гэтым МЗС заяўляе, што «пачне працу па спрашчэньні візавых працэдур для прадстаўнікоў бізнэс-сэктара, асабліва ў галінах, найбольш запатрабаваных польскай эканомікай».

У сваім тэлеграм-канале Вячорка заклікаў «не пасыпаць галаву попелам»: праграма не спынена, а прыпынена, кваліфікаваныя спэцыялісты па-ранейшаму могуць атрымліваць візы, распрацоўваецца мэханізм іх паскоранай выдачы.

«Наколькі нам вядома, адна з асноўных праблем для віз Poland Business Harbour — іх нізкая канвэртацыя. То бок людзі рабілі масава візы PBH, і толькі каля 35-40% атрымальнікаў імі скарысталіся і ўехалі ў Польшчу. Агулам Польшча выдала больш за 600 тысяч віз беларусам за апошнія 30 месяцаў. Другая магчымая прычына — візавы скандал летась у Польшчы, калі пацьвердзілася, што многія візы (у Азіі і Афрыцы. — „Позірк“.) выдаваліся без належных працэдур і праверак, у тым ліку за хабар», — напісаў Вячорка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG