23 студзеня сярод іншых затрымалі былога палітвязьня Міхаіла Жамчужнага. Вядома, што сілавікі прыходзілі да яго зь ператрусам.
На гэты момант працэсуальны статус Жамчужнага невядомы.
Міхаіла Жамчужнага асудзілі ў 2015 годзе на 6,5 года калёніі нібыта за падбухторваньне да наўмыснага выдаваньня зьвестак, якія складаюць службовую тайну, незаконнае набыцьцё сродкаў для сакрэтнага атрыманьня інфармацыі, а таксама дачу хабару. Міхаіл выйшаў на волю 19 лютага 2021 году.
Паводле «Вясны», усяго за апошнія дні пад перасьлед трапілі сама меней 157 чалавек. Супраць часткі зь іх распачалі крымінальныя справы паводле арт. 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні») і арт. 361-4 («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Некаторых затрыманых судзяць у адміністрацыйных справах. Вялікая частка людзей выходзіць на волю пасьля допытаў, але ў якім статусе, невядома.