Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча і Літва дамовіліся пашырыць ваеннае супрацоўніцтва


Польскія і літоўскія салдаты. Ілюстрацыйнае фота
Польскія і літоўскія салдаты. Ілюстрацыйнае фота

Польшча і Літва будуць праводзіць сумесныя вучэньні, разьвіваць сумесную падрыхтоўку ўзброеных сіл і ўзмацняць ваенную мабільнасьць.

Прэзыдэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа па выніках сустрэчы ў Вільні дамовіліся пашыраць супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры, заявілі лідэры дзьвюх краін у нядзелю, 21 студзеня, паведамляе DW.

«Мы будзем умацоўваць ваеннае супрацоўніцтва. Мы будзем праводзіць сумесныя вучэньні, будзем шукаць дадатковыя формы сумеснай падрыхтоўкі нашых узброеных сіл, будзем узмацняць ваенную мабільнасьць», — заявіў Науседа.

Дуда падкрэсьліў, што асаблівай увагі, маніторынгу і канцэнтрацыі патрабуе Сувалкскі калідор — участак мяжы дзьвюх краін паміж Калінінградзкай вобласьцю і Беларусьсю, патэнцыйны захоп якога адрэжа краіны Балтыі ад наземных сіл NATO, адзначае агенцтва dpa. Камэнтуючы ваенную дапамогу Украіне, прэзыдэнт Літвы зноў падкрэсьліў неабходнасьць рабіць гэта палітычнымі, фінансавымі і ваеннымі сродкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG