Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскі айцішнік ахвяраваў тэлеграм-каналу 1,78 эўра — ГУБАЗіК прымусіў яго перавесьці дзіцячаму фонду 1000 даляраў


Менскі офіс ГУБАЗіКу.
Менскі офіс ГУБАЗіКу.

Айцішнік з Горадні адправіў данат «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу ў памеры 1 эўра 78 цэнтаў, а потым, каб «адкупіць віну», перавёў дзіцячаму фонду тысячу даляраў.

Відэа зь ім і яшчэ двума затрыманымі апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, паведамляе партал «Люстэрка».

Сілавікі заявілі, што нібыта ўсе трое мужчын прыйшлі ў міліцыю добраахвотна. Пры гэтым у апісаньні відэа гаворыцца, што «горадзенскія айцішнікі абралі свабоду і добрую справу замест цёмнай камэры СІЗА».

Іншы затрыманы ў відэа прызнаўся, што 17 студзеня 2021 году зрабіў данат праз PayPal «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу, а сёньня «прыйшоў добраахвотна зь яўкай з павіннай». Мужчына расказаў, што працуе ў сфэры IT і сёньня зрабіў ахвяраваньне на дабрачынныя мэты ў памеры пяці тысячаў даляраў.

Трэці ўдзельнік відэа — таксама горадзенскі айцішнік. У роліку ён прызнаецца ў двух данатах у памеры 35 эўра «экстрэмісцкаму фармаваньню». «Адкупленьне віны» ў ГУБАЗіК яму таксама абышлося ў пяць тысяч даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG