Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кішынёве заявілі аб новых плянах Расеі для дэстабілізацыі сытуацыі ў Малдове


Мая Санду ў часе свайго візыту ў Румынію. 13 студзеня 2024
Мая Санду ў часе свайго візыту ў Румынію. 13 студзеня 2024

Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што летась Расея для дэстабілізацыі сытуацыі ў Малдове кожны раз спрабавала выкарыстаць рэжым у Прыднястроўскім рэгіёне

Прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што Расея не адмовілася ад сваіх плянаў дэстабілізаваць сытуацыю ў Малдове.

«Мы ведаем, што гэтай вясной Расея адновіць свае дзеяньні для дэстабілізацыі сытуацыі», — сказала Мая Санду, якую працытавала румынскае інфармацыйнае агенцтва Agerpress.

Паводле яе, папярэдні год Расея для дэстабілізацыі сытуацыі ў Малдове кожны раз спрабавала выкарыстаць рэжым у Прыднястроўскім рэгіёне.

«Мы ўсьведамляем гэтыя рызыкі і прымаем усе меры, каб прадухіліць гэтую дэстабілізацыю. Мы размаўляем з грамадзянамі, паведамляем ім аб гэтых рызыках, як і летась, калі Расея мела намер скінуць урад (Малдовы. — РС). Мы разам з грамадзянамі і дзяржаўнымі інстытутамі спрабуем абараніць сябе ад гэтых рызык, але ў нас яшчэ ёсьць над чым папрацаваць, усё яшчэ ёсьць уразьлівасьці», — дадала Мая Санду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG