Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку года ў Беларусі ад агню загінула 47 чалавек, МНС аб’явіла прафіляктычную кампанію


Наступствы пажару ў вёсцы ў Беларусі
Наступствы пажару ў вёсцы ў Беларусі

Гібель людзей зьвязваюць з бестурботнасьцю грамадзян і іх ладам жыцьця.

З пачатку 2024 года ў Беларусі адбылося 278 пажараў, на якіх загінула 47 чалавек, паведаміў 13 студзеня намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня нагляду і прафіляктыкі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Васіль Сіўчак.

«У бягучым годзе ў Рэспубліцы Беларусь ускладнілася апэратыўная абстаноўка з гібельлю людзей ад пажараў, — канстатаваў ён у відэакамэнтары, апублікаваным прэс-службай ведамства. — Умовы гібелі застаюцца тыя ж — асабістая бестурботнасьць грамадзян і іх лад жыцьця».

Па словах чыноўніка, каб зьвярнуць увагу грамадзян на пытаньні пажарнай бясьпекі, 13-14 студзеня МНС «праводзіць шырокамаштабнае мерапрыемства».

«У рамках гэтага мерапрыемства плянуецца наведваньне ў домаўладаньнях грамадзян, тлумачэньне патрабаваньняў пажарнай бясьпекі пры эксплуатацыі пячнога ацяпленьня, недапушчальнасьці курэньня ў стане алькагольнага апʼяненьня, недапушчальнасьці пакіданьня дзяцей у небясьпецы, — сказаў Сіўчак. — Таксама праверым аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. У гэтай працы задзейнічана большасьць асабовага складу органаў падразьдзяленьняў па надзвычайных сытуацыях, а таксама прыцягваюцца іншыя субʼекты прафіляктыкі — органы ўнутраных спраў, сацыяльнай абароны, Добраахвотнага пажарнага таварыства».

Паводле інфармацыі МНС, на працягу двух дзён мерапрыемствы прафіляктычнай кампаніі пройдуць «у кожным рэгіёне краіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG