Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ў пажары загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У адной з кватэраў на вуліцы Партызанскай у Віцебску ў выніку пажару загінулі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Адзначаецца, што на выклік ратавальнікі выехалі 25 сьнежня ў 14:29. «Пры абсьледаваньні кватэры работнікі МНС у адным з пакояў выявілі ў несьвядомым стане дзіця і яго маці, а ў суседнім пакоі — гаспадара кватэры і яго жонку, якіх перадалі мэдыкам», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Брыгада хуткай дапамогі канстатавала сьмерць чацьвярых грамадзян. Прычына пажару высьвятляецца.

Узрост загінулага дзіцяці не ўдакладняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG