Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія дыпляматы дамагаюцца сустрэчы з затрыманым у Беларусі суайчыньнікам


Знак на мяжы Літвы і Беларусі, які асьцерагае ад паездак у Беларусь
Знак на мяжы Літвы і Беларусі, які асьцерагае ад паездак у Беларусь

Супрацоўнікі амбасады Літвы ў Беларусі даведаліся пра затрыманьне ў Беларусі літоўскага грамадзяніна.

Яны высьвятляюць абставіны здарэньня і імкнуцца сустрэцца з суайчыньнікам. Пра гэта паведаміла тэлерадыёкампанія LRT.lt са спасылкай на Міністэрства замежных справаў Літвы.

10 студзеня Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў пра «спыненьне спробы перамяшчэньня 98 баявых патронаў зь Літвы». Заяўлялася, што літоўскі грамадзянін нібыта спрабаваў правезьці боепрыпасы ў легкавым аўтамабілі Mercedes-Benz праз пункт пропуску «Беняконі». Пры аглядзе транспарту ў кішэні задніх дзьвярэй аўто знайшлі дзьве ўпакоўкі з патронамі.

Згодна з заключэньнем Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз па Горадзенскай вобласьці, «прадметы вырабленыя заводзкім спосабам, зьяўляюцца пісталетнымі патронамі (9×18ПМ) — боепрыпасамі да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі калібру 9 мм і падобных канструкцыяў». Удакладнялася, што патроны прыдатныя для стральбы.

Супраць грамадзяніна Літвы завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэксу (незаконнае перамяшчэньне празь мяжу боепрыпасаў, выбуховых рэчываў). Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.

Раней улады Літвы неаднаразова перасьцерагалі сваіх грамадзян ад наведваньня Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG