Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прарасейскіх актывістаў у Польшчы прайшлі ператрусы


Супрацоўнікі ABW. Архіўнае фота
Супрацоўнікі ABW. Архіўнае фота

У Польшчы супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) ранкам 11 студзеня правялі ператрусы ў прарасейскіх актывістаў, паведамляе польская няўрадавая арганізацыя «Цэнтар маніторынгу расісцкіх і ксэнафобскіх паводзінаў».

Як паведамляе польская няўрадавая арганізацыя «Цэнтар маніторынгу расісцкіх і ксэнафобскіх паводзінаў», прычына ператрусаў — стварэньне расейскімі службамі ў Польшчы сеткі «антывакцынальных актывістаў», чальцы якой вэрбавалі жаўнераў Польскага войска для супрацоўніцтва пад выглядам дзейнасьці ў асацыяцыях супраць вакцынацыі.

«Сярод тых, у чыіх кватэрах былі праведзеныя ператрусы, значацца Сьцяпан Кшэвіцкі, агрэсіўны патастрымэр, зьвязаны з правакатарам, накіраваным у Польшчу беларускім КДБ», — расказвае «Цэнтар маніторынгу расісцкіх і ксэнафобскіх паводзінаў».

У сьпісе таксама шэраг асоб, зьвязаных з расейскімі спэцслужбамі і фашысцкімі рухамі ў Польшчы, адзначае арганізацыя.

«Ва ўсіх канфіскавалі кампутары, тэлефоны і носьбіты інфармацыі. У адной з кватэр таксама знайшлі рацыі, якія маглі выкарыстоўвацца для сувязі зь людзьмі ў Расеі і Беларусі», — піша цэнтар.

Жаўнераў, якіх спрабавалі вэрбаваць, нібыта падштурхоўвалі да нападу на сваіх камандзіраў і правядзеньня дывэрсіяў у Польскім войску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG