Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская і сьпікер фінскага парлямэнту правялі частку перамоваў на беларускай мове


Сьвятлана Ціханоўская і сьпікер парлямэнту Фінляндыі Юсі Хала-аха, Хэльсынкі, 11 студзеня 2024
Сьвятлана Ціханоўская і сьпікер парлямэнту Фінляндыі Юсі Хала-аха, Хэльсынкі, 11 студзеня 2024

У рамках візыту ў Фінляндыю дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай адбыліся яе перамовы са сьпікерам парлямэнту Юсі Хала-аха.

Пра гэта паведаміў інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго, частка сустрэчы Ціханоўскай і Хала-аха прайшла на беларускай мове: «Сьпікер — экспэрт у царкоўнаславянскай мове, ён ідэальна валодае беларускай».

Бакі абмеркавалі магчымасьць «правядзеньня слуханьняў у парлямэнце і прыняцьця рэзалюцыі па Беларусі, як гэта было зроблена ў лістападзе ў нямецкім бундэстагу».

Ціханоўская запрасіла сьпікера да ўдзелу ў Форуме Каліноўскага, заклікала фінскі парлямэнт падтрымліваць дэмакратычную Беларусь у парлямэнцкіх асамблеях.

Ціханоўская нагадала, што канфэрэнцыя «Хэльсынскі дыялёг: Будучыня Беларусі», якая адбываецца ў фінскай сталіцы 11 і 12 студзеня, арганізаваная пад эгідай Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. «Гэта прыклад фінска-беларускага супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях», — сказала дэмакратычная лідэрка Беларусі.

Як паведаміла прэсавая сакратарка дэмакратычнай лідэркі Беларусі Ганна Красуліна, сёньня падчас гэтага форуму Ціханоўская правяла размову зь міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтанэн.

Сьвятлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Фінляндыі Эліна Валтанэн
Сьвятлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Фінляндыі Эліна Валтанэн

Ціханоўская падкрэсьліла, што канфэрэнцыя «Хэльсынскі дыялёг: будучыня Беларусі» дапамагае разьвіваць адносіны паміж Беларусьсю і Фінляндыяй і зьяўляецца добрай інвэстыцыяй у будучыню абедзьвюх краінаў. Міністарка падкрэсьліла, што Фінляндыя працягне дапамогу дэмакратычнай Беларусі, у прыватнасьці, падтрымку студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, праваабаронцаў, а таксама праекты ў межах Кантактнай групы ў Радзе Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG