8 студзеня ў Наваполацку правялі ператрус па месцы прапіскі ўдзельніка страйку «Нафтану» Аляксея Маліноўскага, паведамляе «Вясна».
Дома знаходзіўся непаўналетні пляменьнік жонкі, які не адчыніў дзьвярэй. Тады супрацоўнікі прыехалі на працу да нявесткі і забралі яе, прывезьлі ў кватэру для правядзеньня ператрусу.
Падчас ператрусу нічога «забароненага» не знайшлі. Пры гэтым вядома, што супрацоўнікі цікавіліся цяперашнім месцазнаходжаньнем сям'і Маліноўскіх.
Маліноўскія ўдзельнічалі у пратэставым руху, за што ўсёй сямʼёй трапілі пад рэпрэсіі, неаднаразова атрымлівалі штрафы і адміністрацыйны арышт. У верасьні 2021 году сямʼя была вымушаная пакінуць Беларусь.