Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя СМІ паведамілі аб «фільтрацыйнай працэдуры» ў Беларусі для трох колішніх украінскіх вайскоўцаў

абноўлена

Украінскія вайскоўцы ў Херсонскай вобласьці, кастрычнік 2023. Ілюстрацыйнае фота
Украінскія вайскоўцы ў Херсонскай вобласьці, кастрычнік 2023. Ілюстрацыйнае фота

Праваахоўныя органы Гомельскай вобласьці праводзяць праверку некалькіх жаўнераў Узброеных сіл Украіны, якія апынуліся на тэрыторыі рэгіёну.

Адразу два дзяржаўныя выданьні Беларусі апублікавалі інтэрвію з колішнім украінскім вайскоўцам, які пасьля звальненьня з Узброеных сіл Украіны праз пэўны час пасьля расейскага ваеннага ўварваньня Расеі і ўдзелу ў баявых дзеяньнях прыехаў у Беларусь нібыта да сваёй дзяўчыны.

«Праваахоўныя органы Гомельскай вобласьці праводзяць праверку некалькіх жаўнераў Узброеных сіл Украіны, якія апынуліся на тэрыторыі рэгіёну. Іх далейшы лёс пакуль не зразумелы — прычыны пранікненьня ў Беларусь ва ўсіх розныя», — адзначаецца ў публікацыі sb.by.

Выданьне публікуе інтэрвію з украінцам, які прадставіўся Рыгорам з Жытомірскай вобласьці. Ён адзін выхоўваў дачку і жыў разам з маці і бацькам-інвалідам. Украінец, паводле выданьня, расказаў, што яго мабілізавалі, ён ваяваў пад Бахмутам, а потым ахоўваў мяжу ў Харкаўскай вобласьці і ўжо адтуль напісаў рапарт аб звальненьні з войска.

На пытаньні выданьня ён адказвае кароткімі сказамі. Усе іншыя дэталі ягонай гісторыі выкладзеныя ў пераказе супрацоўніка sb.by.

У рэгіянальным выданьні «Гомельская праўда» разьмясьцілі аналягічную публікацыю. У яе пачатку апісалі, у якім стане знаходзіўся суразмоўца:

«Рыгору крыху больш за 40. Ён, не адрываючыся, глядзіць у падлогу. Густое шчаціньне на твары, стомленыя вочы, разгублены позірк, апушчаныя плечы».

Выданьне адзначыла, што «цяпер Рыгор праходзіць неабходныя фільтрацыйныя працэдуры разам зь яшчэ двума грамадзянамі Ўкраіны».

У той жа час абодва выданьні не ўдакладняюць, якім чынам іншыя колішнія ўкраінскія вайскоўцы апынуліся на тэрыторыі Беларусі.

Як Свабодзе паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах Украіны, пакуль няма дакладнай інфармацыі аб тым, як гэтыя ўкраінцы трапілі на беларускую тэрыторыю, але магчымы два варыянты — яны трапілі ў палон або здрадзілі прысязе.

Раней ва Ўкраіне паведамілі аб узяцьці ў палон трох грамадзян Беларусі, якія ваявалі ў складзе расейскіх вайсковых падразьдзелаў на тэрыторыі Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG