Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Францыі Элізабэт Борн разам з урадам пайшла ў адстаўку


Элізабэт Борн
Элізабэт Борн

Пра гэта паведаміў у сацсетцы X прэзыдэнт краіны Эманюэль Макрон, назваўшы яе працу на пасадзе кіраўніка ўраду «ўзорнай».

Борн была прэм’ерам з 16 траўня 2022 году. Да гэтага яна па чарзе ўзначальвала некалькі міністэрстваў, апошнім зь якіх было Міністэрства заморскіх тэрыторый Францыі.

Борн працягне кіраваць урадам да таго часу, пакуль ня будзе прызначаны новы ўрад. Па дадзеных агенцтва AFP, у якасьці магчымага будучага прэм’ер-міністра часьцей за ўсё абмяркоўваюць 34-гадовага міністра адукацыі Габрыэля Аталя.

Як піша чэскае агенцтва iDnes, раней Эманюэль Макрон ужо казаў пра маючыя адбыцца зьмены ў кабінэце міністраў у канцы мінулага году. Па дадзеных газеты Le Figaro, ён «ад шчырага сэрца» падзякаваў прэм’ер-міністру за «ўзорную працу на службе нацыі». Імя яе пераемніка ён пакуль не назваў.

Борн заявіла, што «больш чым калі-небудзь» неабходна правесьці ўрадавыя рэформы. Яна ўзначальвала францускі ўрад на працягу 20 месяцаў і была другой жанчынай, якая ўзначаліла выканаўчую ўладу краіны. Аднак апошнім часам яна змагалася з падзеньнем папулярнасьці: паводле апошніх апытаньняў, дзьве траціны французаў хацелі, каб яна пакінула сваю пасаду.

Па дадзеных францускіх СМІ, якія спасылаюцца на крыніцы ва ўрадзе, Елісейскі палац, верагодна, рыхтуе маштабныя зьмены на дзяржаўных пасадах. Мэта зьменаў у тым, каб знайсьці прэм’ер-міністра, які зможа захаваць адзінства ўрадавага блёка, расколатага рознагалосьсямі наконт іміграцыйнага заканадаўства, і дабіцца для ўраду большасьці ў парлямэнце, якой цяпер няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG