Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Італіі заклікаў Эўразьвяз стварыць адзіную армію


Антоніа Таяні
Антоніа Таяні

Міністар замежных спраў Італіі Антоніё Таяні ў інтэрвію La Stampa заявіў, што Эўразьвязу неабходна стварыць аб’яднанае войска.

Паводле яго, ЭЗ павінен сфармаваць уласнае войска, якое магло б адыграць ролю ў падтрыманьні міру і перадухіленьні канфліктаў. «Калі мы хочам выконваць у сьвеце ролю міратворцаў, нам патрэбнае эўрапейскае войска. Гэта фундамэнтальная ўмова для дзейснай замежнай палітыкі ў Эўропе», — заявіў ён.

Антоніё Таяні лічыць, што ў сьвеце, дзе дзейнічаюць такія буйныя палітычныя гульцы, як ЗША, Кітай, Індыя, Расея, і абвастраюцца канфлікты, грамадзян Італіі, Нямеччыны, Францыі і Славеніі «можа абараніць толькі тое, што ўжо існуе — і гэта Эўразьвяз». «Таму адзіная армія павінна стаць канкрэтным фактам. І гэта адкладаць нельга», — дадаў кіраўнік МЗС Італіі.

Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну эўрапейскія краіны пачалі мадэрнізаваць свае ўзброеныя сілы і павялічваць бюджэты на абарону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG