Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьвята-Елісавецінскім манастыры новы год пачалі з адпраўкі ў так званую «ДНР» ахвяраваньняў і дапамогі


Сьвята-Елісавецінскі манастыр пад Менскам. Архіўнае фота
Сьвята-Елісавецінскі манастыр пад Менскам. Архіўнае фота

Гэтыя ахвяраваньні нібыта плянуюць перадаць 40 хворым дзецям горада Горлаўка ў Данецкай вобласьці. Раней зьбіралі на рыштунак для расейскіх вайскоўцаў.

Сьвята-Елісавецінскі манастыр зьбірае ахвяраваньні, якія адпраўляюць у акупаваную Расеяй Данецкую вобласьць.

«Мікалай Гаўрылаў раніцай заяжджаў у манастыр. Перадалі яму сабраныя ахвяраваньні. І адразу ад нас адправіўся на Данбас», — паведамілі ў пачатку году ў тэлеграм-канале Сьвята-Елісавецінскага манастыра.

Гэтыя ахвяраваньні нібыта плянуюць перадаць 40 хворым дзецям горада Горлаўка ў Данецкай вобласьці.

Сьвята-Елісавецінскі манастыр, што пад Менскам, вядомы сваёй адкрытай падтрымкай расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Прычым робіць гэта ня толькі на ўзроўні рыторыкі, але і зьбірае грошы на рыштунак для расейскіх вайскоўцаў.

У верасьні 2023 году кіраўнік расейскай акупацыйнай улады так званай «ДНР» Дзяніс Пушылін узнагародзіў манастыр граматай на знак удзячнасьці за дапамогу і падтрымку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG