Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя выпусьціла каля 200 артылерыйскіх снарадаў у бок вострава, які належыць Паўднёвай Карэі


Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын, ілюстрацыйнае фота
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын, ілюстрацыйнае фота

Снарады трапілі ў марскую буфэрную зону і не закранулі тэрыторыі Паўднёвай Карэі.

Буфэрная зона была створана ў верасьні 2018 году, каб паменшыць напружанасьць на мяжы.

Аднак КНДР у аднабаковым парадку скасавала пагадненьне ў лістападзе мінулага году пасьля таго, як Сэул часткова прыпыніў пагадненьне на знак пратэсту супраць пасьпяховага запуску Пхэньянам вайсковага шпіёнскага спадарожніка, паведамляе агенцтва Yonhap.

Улады Паўднёвай Карэі заклікалі да эвакуацыі насельніцтва вострава Ёнпхёндо.

Раней стала вядома, што Паўночная Карэя за апошнія месяцы адправіла Расеі больш за адзін мільён артылерыйскіх снарадаў, паводле ацэнак паўднёвакарэйскай выведкі.

Пра гэта паведаміў дэпутат парлямэнту Паўднёвай Карэі Ю Сан Бом пасьля брыфінгу для парлямэнтароў, якія 1 лістапада правялі прадстаўнікі выведнай службы, піша Radio Free Asia.

Агулам, паводле дэпутата, выведка зафіксавала больш за 10 выпадкаў пастаўкі снарадаў з КНДР у Расею. Для гэтага выкарыстоўваліся транспартныя самалёты і судны. Сьцьвярджаецца, што снарады пасьля чыгункай перавозілі на акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны, дзе іх выкарыстоўвалі на фронце.

Аднаго мільёна снарадаў, паводле ацэнкі паўднёвакарэйскай выведкі, хапае для вядзеньня актыўных баявых дзеяньняў ва Ўкраіне на працягу двух месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG