Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 траўня 2020 году ў Менску. 14 сьнежня 2021 году суд пакараў яго 14 гадамі пазбаўленьня волі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»).
31 траўня 2022 года Вярхоўны суд пакінуў вырак бязь зьменаў.
20 чэрвеня 2022 быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калёнію № 13. 5 жніўня 2022 году Міколу зьмясьцілі на паўгода ў адзіночную камэру.
У 2023 годзе да Міколы Статкевіча прымяняліся меры спагнаньня 9 разоў: вымовы, пазбаўленьне права на атрыманьне чарговай пасылкі або перадачы, пазбаўленьня чарговага кароткатэрміновага спатканьня, пазбаўленьне чарговага працяглага спатканьня, зьмяшчэньне ў штрафны ізалятар – 5 разоў.
Зь лютага 2023 года Міколу Статкевіча ўтрымліваюць бяз сувязі з роднымі і зьнешнім сьветам (рэжым інкамунікада).
Адміністрацыя глыбоцкай калёніі якой паставіла яго на ўлік як «схільнага да экстрэмізму».
Цягам зьняволеньня яму не прымаюць рэчавых перадач, зьмяшчаюць у штрафны ізалятар. У 2024 годзе адміністрацыя турмы напісала Марыне Адамовіч, што Статкевіч адмаўляецца выконваць іх патрабаваньні, за што да яго ўжываюцца спагнаньні.
Жонка Статкевіча Марына Адамовіч казала, што апошні раз яна нешта атрымлівала ад яго 9 лютага 2023 году.
У рэжыме інкамунікада ў Беларусі ўтрымліваюць Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака, Анджэя Пачобута і іншых палітвязьняў.