Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы назвалі крытычнай сытуацыю ў Беларусі на канец 2023 году


Трэніроўка беларускіх сілавікоў. Ілюстрацыйнае фота
Трэніроўка беларускіх сілавікоў. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ўлады не спыняюць перасьлед людзей за іх грамадзянскую пазыцыю.

Праваабаронцы прааналізавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі за сьнежань 2023 году і зрабілі высновы:

  • сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму зьяўляецца крытычнай; улады працягваюць ажыцьцяўляць перасьлед іншадумцаў і палітычных апанэнтаў, нагнятацюць атмасфэру страху, максымальна абмяжоўваюць правы і свабоды;
  • на канец сьнежня 2023 года ў Беларусі налічвалася 1 477 палітзьняволеных, прызнаных праваабарончай супольнасьцю;
  • за месяц палітзьняволенымі былі прызнаны 92 чалавекі;
  • акрамя таго, каля 1 395 палітвязьняў з 2020 года былі вызвалены пасьля завяршэньня тэрміна пакараньня, з пырчыны зьмены захадаў стрыманьня, прызначэньня ў судзе пакараньня, не зьвязанага з пазбаўленьнем волі, ці памілаваньня;
  • палітзьняволеныя ў калёніях зазнаюць надзвычай высокія рэжымныя патрабаваньні, жорсткае абыходжаньне, ім адвольна і выбарачна прызначаюць пакараньні ў дысцыплінарным парадку, некаторым зь іх рэгулярна працягваюць тэрмін пазбаўленьня волі падчас ці пасьля адбываньня пакараньня паводле прысуду;
  • праваабаронцы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімер Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, валянтэр Андрэй Чапюк, Наста Лойка, асуджаныя да пазбаўленьня свабоды, — адбываюць пакаранне ў папраўчых калёніях;
  • працягваецца перасьлед грамадзян за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў; у сьнежні «Вясьне» стала вядома пра не менш як 448 адміністрацыйных судоў, у тым ліку 44 — з прызначэньнем штрафу і 53 — з прызначэньнем адміністрацыйнага арышту паводле палітычна матываваных адміністрацыйных спраў;
  • праваабаронцамі «Вясны» і іншых праваабарончых арганізацый рэгулярна выяўляюцца і дакументуюцца факты ўжывання катаванняў і забароненых відаў абыходжання падчас расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў, а таксама забароненых відаў абыходжання з затрыманымі ў адміністрацыйным працэсе;
  • працягваецца перасьлед грамадзян паводле палітычных матываў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам: сьпісы асобаў, датычных да экстрэмізму і тэрарызму, папаўняюцца імёнамі асуджаных за пратэсты і рэалізацыю грамадзянскіх і палітычных правоў;
  • аб’яднаньні грамадзян і іншыя субʼекты пратэсту прызнаюцца экстрэмісцкімі фармаваньнямі;
  • парушаецца права на асацыяцыю і свабоду сумленьня: улады ліквідавалі абʼяднаньні, сярод якіх рэлігійнае — Царква поўнага Эвангельля, і арганізацыя нацыянальных меншасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG