На абноўлены прэйскурант зьвярнула ўвагу выданьне CityDog.io.
У прыватнасьці, павялічылася цана на самыя распаўсюджаныя дадатковыях паслугі візавага цэнтру:
- запаўненьне візавай анкеты (з 19 да 21 рубля);
- SMS-апавяшчэньне аб гатоўнасьці пашпарта (з 6 да 7 рублёў);
- кур’ерская дастаўка гатовага пашпарта (зона 1, з 19 да 22 рублёў);
- падача дакумэнтаў на візу курʼерскай дастаўкай (зона 1, з 55 да 80 рублёў).
Поўны сьпіс новых расцэнак можна знайсьці па спасылцы.