Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У лютым 2024 году павялічаць пэнсіі. Чаму ўлады адмянілі падвышэньне пры канцы гэтага году і да чаго прымеркавалі цяпер


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 1 лютага 2024 году ў Беларусі павялічацца працоўныя пэнсіі. Адпаведны ўказ 29 сьнежня падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Згодна з дакумэнтам, прадугледжваецца пераразьлік працоўных пэнсіяў і іх падвышэньне ў сярэднім на 10%.

Як паведамляецца, на выплату пэнсіяў у лютым наступнага году будзе накіравана 1,8 мільярда рублёў. Зь іх 166 мільёнаў — гэта дадатковыя расходы ў сувязі з падвышэньнем згодна з указам.

Летась пэнсіі павялічвалі ў траўні і верасьні — кожны раз у сярэднім на 5%. Згодна з плянамі беларускага ўраду, да канца году павінна было адбыцца яшчэ адно падвышэньне, але яго адмянілі, нагадвае Белсат. Паводле выданьня, відавочна, што ўлады вырашылі прымеркаваць гэтую падзею да электаральнай кампаніі: 25 лютага ў Беларусі пройдзе адзіны дзень галасаваньня, падчас якога будуць абірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага скліканьня і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага скліканьня.

Паводле заяваў беларускіх уладаў, у 2024 годзе плянуецца падвысіць пэнсіі на 15%.

Пры гэтым памер рэальных пэнсіяў у Беларусі працягвае зьніжацца. Так, у лістападзе ён зьнізіўся на 0,7% у параўнаньні з кастрычнікам (быў роўны 693 рублям, што на 40 капеек менш, чым у кастрычніку). Павялічваліся пэнсійныя выплаты сёлета толькі ў траўні, жніўні і верасьні. У астатнія месяцы — падалі. Найбольш — на 1,2% — у лютым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG