Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча скарыстае бесьпілётнікі Bayraktar для аховы мяжы зь Беларусьсю


Бесьпілётнік Bayraktar TB2, ілюстрацыйнае фота
Бесьпілётнік Bayraktar TB2, ілюстрацыйнае фота

Для аховы мяжы зь Беларусьсю Польшча закупіла тры турэцкія бесьпілётнікі Bayraktar TB2, паведамляе польскі партал WP Tech.

Паводле інфармацыі СМІ, кантракт коштам 270 млн даляраў прадугледжвае пастаўку ў Польшчу чатырох камплектаў па шэсьць дронаў у кожным — усяго 24 машыны і 12 станцый кіраваньня.

Чакаецца таксама, што ў 2024 годзе ў Польшчы зьявяцца турэцкія ракеты з лазэрным навядзеньнем MAM-L і MAM-C.

Як паведамляе «Позірк», акрамя тэхнікі і ўзбраеньня, Варшава набыла пакет навучаньня і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, а пагадненьне прадугледжвае перадачу тэхналёгій, якія дазволяць польскім спэцыялістам самастойна рамантаваць і абслугоўваць некаторыя кампанэнты, такія як рухавікі і станцыі кіраваньня.


Паводле інфармацыі Генэральнага штабу Войска Польскага за 25 сьнежня, пэрыяд Божага Нараджэньня на польска-беларускай мяжы прайшоў «досыць мірна». Польскі бок зафіксаваў толькі некалькі інцыдэнтаў на кантраляваным участку.

Bayraktar TB2 — дрон даўжынёй 6,5 мэтра і шырынёй 12 мэтраў. Можа быць узброены лёгкімі ракетамі МАМ (МАМ-L і МАМ-С), супрацьтанкавымі ракетамі UMTAS або 70-мм кіраваным ракетным комплексам Cirit.

Ударныя дроны Bayraktar, якія мае на ўзбраеньні Ўкраіна, добра зарэкамэндавалі сябе пры адбіцьці расейскай вайсковай агрэсіі зімой-вясной 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG