Пастара зьліквідаванай царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў Сьледчы камітэт. Пра гэта стала вядома з допісу Ірыны Ганчарэнкі ў Facebook.
Вярхоўны суд 12 сьнежня прыняў рашэньне аб ліквідацыі Царквы «Новае жыцьцё». Да гэтага Ганчарэнку неаднаразова затрымлівалі, яму прызначалі штрафы і «суткі».