Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі людзей, якія выкладалі польскую мову і дапамагалі з атрыманьнем «карты паляка»


Бібліятэка польскай школы ў Ваўкавыску, 2020
Бібліятэка польскай школы ў Ваўкавыску, 2020

Як паведамляе Белсат, у відэа, зьнятым пад прымусам, якое паказалі праўладныя тэлеграм-каналы, фігуруюць пяць чалавек (трое мужчынаў і дзьве жанчыны).

Некаторыя зь іх — выкладчыкі польскай мовы, якія рыхтавалі людзей да іспыту на атрыманьне «карты паляка». Некаторыя аказвалі паслугі па дапамозе ў рэгістрацыі на атрыманьне гэтай карты. Двое мужчынаў заяўляюць яшчэ і пра свой удзел у пратэстах-2020. У змантаваным ГУБАЗіКам роліку фігуруе таксама дырэктар ТАА «Белтурыст Polska». Ці працягвае функцыянаваць гэтая фірма — невядома.

Адна са школаў польскай мовы, якая трапіла пад перасьлед, — менская школа PolskiPro. Цяпер сацсеткі школы выдаленыя, сайт не працуе, а зь дзьвярэй зьнялі шыльду.

«Наша ніва» піша, што, імаверна, затрымалі дырэктара школы Вадзіма Сьвістунова. ГУБАЗіК выклаў на свае каналы фота зь ім у офісе школы.

Школа PolskiPro вучыць усіх ахвотных польскай мове і мае шмат праграмаў — як для дзяцей, гэтак і для дарослых. Працуе яна з 2011 году, а сайт polskipro.by быў адкрыты ўвесну 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG