Пра гэта гаворыцца на сайце суду. Нягледзячы на партугальскае грамадзянства, Абрамовічу па-ранейшаму забаронены ўезд у краіны ЭЗ. Суд не палічыў гэта парушэньнем правоў Абрамовіча і назваў забарону прапарцыйнай.
Таксама суд падкрэсьліў, што рашэньне аб уключэньні Абрамовіча ў санкцыйныя сьпісы не было памылковым, паказваючы на ягоную ролю ў мэталюргічным холдынгу Evraz. У судовым дакумэнце адзначаецца, што Evraz — адно з найважнейшых прадпрыемстваў у сталеліцейным і горназдабыўным сэктары, якое зьяўляецца істотнай крыніцай даходаў для расейскага ўраду.
Абрамовіч трапіў пад эўрапейскія санкцыі ў сакавіку 2022 году, нагадвае «Настоящее время». Як заявілі ў ЭЗ, ён «мае даўнія і цесныя сувязі з Уладзімірам Пуціным» і «меў прывілеяваны доступ да прэзыдэнта і падтрымліваў зь ім вельмі добрыя адносіны», атрымліваючы такім чынам выгаду ад расейскай улады.