Увечары 29 лістапада на дарогах Менску ўтварыліся 10-бальныя заторы, сьведчаць зьвесткі сэрвісу «Яндекс.Пробки». Заторы да 9 балаў захаваюцца прыкладна да 19-й гадзіны, пазьней чакаецца, што загружанасьць сталічных вуліц паступова пойдзе на спад.
Сёньня ў Менску зафіксавана ўжо 11 дарожна-транспартных здарэньняў. Раней у ДАІ паведамілі, што інспэктары нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Удзельнікаў дарожнага руху заклікалі быць уважлівымі і асьцярожнымі.
У менскіх дварах сёньня з раніцы працавала 131 адзінка тэхнікі, у тым ліку 22 малагабарытныя, і 1,8 тысячы камунальнікаў, піша інтэрнэт-выданьне Tochka.by. Да поўдня на дарогі вывелі яшчэ 23 адзінкі тэхнікі і больш за 300 супрацоўнікаў камунальных службаў. На дарогі высыпалі каля 40 тон саляна-пяшчанай сумесі.
Таксама ЖКГ Менску арганізавала выдачу інвэнтару для прыбіраньня тэрыторыі. Аўтамабілістаў заклікалі прыбраць праезную частку ад сьнегу на адлегласьці прынамсі ў адзін мэтар вакол сваёй машыны.
Менсктранс з раніцы 29 лістапада паведаміў пра спыненьне руху з прычыны дрэнных умоваў надвор'я і ДТЗ аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў на наступных маршрутах:
- у 8.07 — тралейбусаў на маршрутах № 7, 38, 77 на вул. Панчанкі,
- у 8.59 — аўтобусаў на маршрутах № 17, 42, 50с, 121, 140 у напрамку вул. Сухараўскай,
- у 09.41 — тралейбусаў на маршруце № 38 на вул. Сухараўская, 17 (у выніку ДТЗ)
- у 10.16 — тралейбусаў № 7, 38, 77 на вул. П. Панчанкі, 54 (з прычыны ДТЗ)
- у 11.45 — тралейбусаў № 41 на вул. Русіянава, 46
- у 12.03 — тралейбусаў № 6 на вул. Маякоўскага,
- у 12.13 — аўтобусаў № 20с на вул. Алтайская, Байкальская,
- у 13.40 — тралейбусаў № 3,16 на пр-це Партызанскі, вул. Будзённага,
- у 14.22 — тралейбусаў № 33, 42, 92 на вул. Радыяльная, 1-ы Халмагорскі завулак (у выніку ДТЗ)
- у 14.52 — тралейбусаў № 35 на вул. Ванеева, Даўгабродзкая,
- у 15.33 — трамваяў № 3,4,5 на вул. Ванеева, Даўгабродская (з прычыны ДТЗ),
- у 15.38 — тралейбусаў № 10, 38, 39, 44, 47, 55 на пр-це Пушкіна, Панамарэнка,
- у 15.35 — тралейбусаў № 16, 17, 26, 50, 92 на вул. Кабушкіна, перад РК «ст.м. Аўтазаводская»,
- у 15.55 — трамваяў № 3, 4, 5 на вул. Даўмана, пр-це Машэрава (з прычыны ДТЗ),
- у 16.06 — аўтобусаў № 20с на вул. Алтайская, Байкальская,
- у 16.26 — тралейбусаў № 25 на вул. Алібегава, пр-це Газэты Зьвязда.
- у 16.37 — тралейбусаў № 14, 58 на вул. Ціміразева, пр-це Пушкіна (з прычыны ДТЗ),
- у 16.54 — тралейбусаў № 1, 29 пры выезьдзе з ДС «Каліноўскага» (з прычыны ДТЗ),
- у 17.25 — тралейбусаў № 9, 31, 55 на вул. Кунцаўшчына,
- у 17.37 — аўтобусаў № 160а на вул. Красіна (з прычыны ДТЗ).
- у 18.04 — тралейбусаў № 17,34 на пл. Ванеева (з прычыны ДТЗ).
- у 18.13 — трамваяў № 3, 6, 7, 9 на вул. Даўгабродская, пр-т Партызанскі (з прычыны ДТЗ).
Рух апошніх двух (тралейбусаў на маршрутах № 17,34 на пл. Ванеева і трамваяў на маршрутах № 3, 6, 7, 9 на вул. Даўгабродская, пр-т Партызанскі) па стане на 18.45 пакуль не адноўлены.
- Завірухі суправаджаюць беларусаў ужо амаль тыдзень. Першая вялікая завіруха прайшла ў чацьвер, 23 лістапада. Тады яе наступствы ліквідавалі па ўсёй краіне.
- Аранжавы ўзровень небясьпекі з прычыны моцнага сьнегападу працягнуты ў Беларусі на 30 лістапада.