Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ЦВК Беларусі агучыў магчымую дату наступных прэзыдэнцкіх выбараў


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка. Архіўнае фота
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка. Архіўнае фота

Мінулыя выбары прэзыдэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня 2020 году.  Вынікі, абвешчаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, выклікалі масавыя акцыі пратэсту, якія ўлады жорстка задушылі.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што наступныя прэзыдэнцкія выбары павіны прайсьці не пазьней за 20 ліпеня 2025 году.

«Згодна з зьменамі канстытуцыйных нормаў, ухваленых на рэспубліканскім рэфэрэндуме 27 лютага 2022 году, праводзіцца маштабная мадэрнізацыя палітычнай сыстэмы. Завяршальным этапам гэтай працы будзе фармаваньне дэпутацкага корпусу ў адзіны дзень галасаваньня, выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і чарговыя выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якія павінны пайсьці не пазьней за 20 ліпеня 2025 году», — працытавала Ігара Карпенка дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА зь ягонай сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі паведаміў, што ў адзіны дзень галасаваньня 25 лютага 2024 году будуць выбіраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў. На гэтыя выбары створаць 1394 акруговыя і тэрытарыяльныя камісіі, і яшчэ прыблізна 5,5 тысячы ўчастковых камісій. У іх будзе працаваць каля 70 тысяч чалавек.


Мінулыя выбары прэзыдэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня 2020 году. Вынікі, абвешчаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй, выклікалі масавыя акцыі пратэсту, якія ўлады жорстка задушылі. Краіны Эўразьвязу, ЗША, Вялікая Брытанія і Канада не прызналі вынікаў галасаваньня.

Пасьля жорсткага разгону акцый пратэсту заходнія краіны пачалі ўводзіць санкцыі, якія ўзмацніліся пасьля таго, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.

Санкцыі Эўразьвязу супраць рэжыму Лукашэнкі

Эканамічныя сэктаральныя санкцыі

Эканамічныя сэктаральныя санкцыі былі ўведзеныя Эўразьвязам пасьля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску 23 траўня 2021 году і наступнага затрыманьня журналіста Рамана Пратасевіча і ягонай партнэркі Соф'і Сапегі, а таксама з прычыны парушэньняў правоў чалавека і рэпрэсій.

У матывацыйнай частцы прынятага рашэньня прыгадваюцца, у прыватнасьці, эскаляцыя сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі і жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, дэмакратычнай апазыцыі і журналістаў, а таксама асобаў, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў.

24 чэрвеня 2021 году Эўразьвяз увёў наступныя абмежавальныя захады:

  • У экспарце і перадачы абсталяваньня, тэхналёгіяў або праграмнага забесьпячэньня, прызначанага для выкарыстаньня ў інтарэсах беларускіх уладаў у маніторынгу або перахопе Інтэрнэту і тэлефоннай сувязі на мабільных або стацыянарных прыладах.
  • У экспарце ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэньня для вайсковага выкарыстаньня.
  • У экспарце ў Беларусь тавараў, якія выкарыстоўваюцца для тытунёвых вырабаў.
  • У імпарце ў ЭЗ нафтапрадуктаў з Беларусі.
  • У імпарце ў ЭЗ калійных угнаеньняў з Беларусі,
  • У доступе на фінансавыя рынкі ЭЗ ўраду Беларусі, а таксама беларускім дзяржаўным фінансавым інстытутам і субʼектам.
  • Эўрапейскаму інвэстыцыйнаму банку забаронена фінансаваць праекты ў дзяржаўным сэктары Беларусі.

Санкцыі супраць асобаў і прадпрыемстваў

Раней, на пасяджэньні ў Люксэмбургу 21 чэрвеня 2021 году, міністры замежных спраў Эўразьвязу зацьвердзілі чацьвёрты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пакет санкцый супраць беларускага рэжыму.

Санкцыйны сьпіс з 78 чалавек і 8 арганізацый, якім замарожваюцца актывы і забараняецца выдача візаў у Эўразьвяз, быў апублікаваны ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу, такім чынам ён набывае моц.

Яшчэ раней, у кастрычніку, лістападзе і сьнежні 2020 году Эўразьвяз увёў тры пакеты санкцый супраць уладаў Беларусі. Абмежавальныя захады тычацца афіцыйных асобаў, а таксама некаторых прадпрыемстваў. Агулам у санкцыйным сьпісе тады апынуліся 84 асобы, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ. У сьпіс уваходзіць Аляксандар Лукашэнка, ягоны сын Віктар Лукашэнка, кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, старшыня КДБ Іван Тэртэль, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч, генэральны пракурор Андрэй Швед і іншыя сілавікі, а таксама судзьдзі і чальцы выбарчых камісіяў.

Сярод іншага, ЭЗ увёў санкцыі супраць юрыдычных асобаў: ЗАТ «Белтэхэкспарт», «Дана Холдынгз/Дана Астра», Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Беларусі, ТАА «Сінэзіс», ААТ «АГАТ — электрамэханічны завод», ААТ «140-ы рамонтны завод» і ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG