Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася магчымасьць плаціць у АРІП з-за мяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

«Парытэтбанк» сумесна з правайдэрам плацяжоў bePaid (ТАА «ІКам Чардж») запусьціў сэрвіс аплаты ў АРІП з картак замежных банкаў — «АРІП бязь межаў».

Сэрвіс у першую чаргу забясьпечвае зручнасьць у аплаце замежным гасьцям, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама беларусам, якія працуюць за мяжой, паведаміў сайт «Парытэтбанку».

У сэрвісе даступныя разьлікі за камунальныя плацяжы, інтэрнэт і мабільную сувязь з любога пункту сьвету з картак VISA, Mastercard, «Мір». Акрамя таго, з замежных картак магчымая аплата падаткаў, дзяржаўнага мыта, штрафаў і іншых паслуг, за выключэньнем фінансавых, а таксама плацяжоў на карысьць онлайн-казіно і букмэкерскіх кантор.

Для аплаты неабходна зайсьці на старонку сэрвісу на сайце paritetbank.by, выбраць від плацяжу, запоўніць неабходную інфармацыю і націснуць кнопку «Аплаціць». Камісія складае 5% ад кожнай апэрацыі. Для зручнасьці ў будучыні ёсьць магчымасьць захаваць зьвесткі плацяжу.

Сума ў АРІП выстаўляецца ў беларускіх рублях, разам з тым аплата можа рабіцца з картак у любой валюце паводле курсу банку-эмітэнту карткі. Максымальная сума плацяжу вызначаецца пастаўшчыком паслугі, але яна ня можа быць большай за 36 900 беларускіх рублёў за адзін дзень.

Што такое АРІП

Сыстэма «Разьлік» — аўтаматызаваная інфармацыйная сьстэма адзінай разьліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэньня прыёму плацяжоў ад фізычных і юрыдычных асоб. У сталую эксплюатацыю сыстэма «Разьлік» увяли ў 2008 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG