Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд правоў чалавека заявіў, што расейскамоўных дзяцей у прыватных школах Латвіі не дыскрымінуюць


Будынак Эўрапейскага суду па правах чалавека.
Будынак Эўрапейскага суду па правах чалавека.

Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што павелічэньне долі выкладаньня ў прыватных школах краіны на латыскай мове не дыскрымінуе правы рускамоўнай меншасьці Латвіі.

16 лістапада ЭСПЧ вынес рашэньне па зыску «Джыбуці і іншыя супраць Латвіі». Адзін з аўтараў гэтага звароту ў суд у Страсбургу юрыст Тэнгіз Джыбуці, адзначае Delfi. Латвія.

Заяву ў суд у 2020 годзе падалі пяць грамадзян Латвіі, якія нарадзіліся з 1970 па 2010 год. Гэта бацькі і дзеці, якія ідэнтыфікуюць сябе расейскамоўнай меншасьцю і лічаць несправядлівай уведзенае ў 2018 годзе рэзкае павелічэньне долі латыскай і звужэньне долі рускай мовы ў працэсе навучаньня ў прыватных школах.

У сваім зыску заяўнікі спасылаліся на парушэньні трох артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека — аб праве на павагу прыватнага і сямейнага жыцьця, аб праве на адукацыю і аб забароне дыскрымінацыі. У выніку ЭСПЧ аднагалосна пастанавіў, што парушэньняў не было.

Суд таксама нагадаў аб падобным рашэньні, вынесеным у верасьні 2023 года па справе «Валіуліна і іншыя» супраць Латвіі. Яно датычылася зьмяненьняў у заканадаўства ў 2018 годзе па дзяржаўных школах.

У сакавіку 2018 года ў Латвіі былі прыняты папраўкі да Закона аб адукацыі і Закона аб агульнай адукацыі. У адпаведнасьці з гэтымі палажэньнямі доля дысцыплін, якія выкладаюцца ў дзяржаўных і прыватных школах на латыскай мове, павялічылася, з пэўнымі выключэньнямі, прадугледжанымі для школ, дзе мовай навучаньня зьяўляецца іншая мова Эўрапейскага Зьвязу або іншая мова ў адпаведнасьці з міжнароднымі пагадненьнямі, адзначае «Эўрапейская праўда». ".

Мэтай рэформы ўлады назвалі павелічэньне выкарыстаньня латышкай мовы ў грамадзтве, умацаваньне яе пазыцый і пашырэньне магчымасьцяў для інтэграцыі ў грамадзтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG