Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі будзе створаны наднацыянальны падатковы камітэт


Кіраўнікі ўрадаў Расеі і Беларусі Міхаіл Мішусьцін і Раман Галоўчанка. Архіўнае фота, Менск, травень 2021 году.
Кіраўнікі ўрадаў Расеі і Беларусі Міхаіл Мішусьцін і Раман Галоўчанка. Архіўнае фота, Менск, травень 2021 году.

Пра падатковы камітэт паведаміў у Берасьці на сумесным пасяджэньні калегіяў Міністэрства эканомікі Беларусі і Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Дзьмітрый Мезенцаў, перадае БЕЛТА.

«Старшынём Савету міністраў саюзнай дзяржавы Міхаілам Мішусьціным падпісаная пастанова аб стварэньні новага наднацыянальнага органа — наднацыянальнага падатковага камітэту саюзнай дзяржавы. Гэта і прыклад рэалізацыі праграм, і пачатак новай практыкі саюзных адносінаў», — сказаў Мезенцаў.

Расейскае агенцтва ТАСС нагадвае, што падпісаная 3 кастрычніка 2022 году дамова аб агульных прынцыпах падаткаабкладаньня па ўскосных падатках прадугледжвае стварэньне інтэграванай сыстэмы адміністраваньня ўскосных падаткаў, куды будзе ўносіцца інфармацыя аб апэрацыях платнікаў падатку на даданую вартасьць (ПДВ), якія знаходзяцца на ўліку ў падатковых органах дзьвюх краінаў на 1 студзеня 2023 году.

Гэтая сыстэма патрэбная для скразнога аналізу дадзеных па ПДВ, наднацыянальны падатковы камітэт будзе адсочваць выкананьне бакамі ўстаноўленых дамоўленасьцяў, піша ТАСС.

Верасень 2021 году. Падпісаньне «дарожных мапаў» па інтэграцыі

Размовы пра інтэграцыю дзьвюх краін працягваюцца даўно. У 2020 годзе яны адышлі на другі плян на фоне палітычнага крызісу ў Беларусі і масавых пратэстаў супраць дзейнай улады. Да інтэграцыйных размоў вярнуліся ў 2021 годзе: ужо ў верасьні апублікавалі і падпісалі ўсе 28 «дарожных мапаў» інтэграцыі.

Сярод іншага, у «дарожных мапах» прапісваліся канкрэтныя крокі, якія патрабавалі зьмены беларускага заканадаўства, а менавіта:

  • Інтэграцыя плацежных сыстэмаў,
  • Інтэграцыя інфармацыйных сыстэмаў дзяржаўных кантрольных органаў, што да адсочвальнасьці тавараў,
  • Інтэграцыя інфармацыйных сыстэмаў маркіроўкі тавараў,
  • Інтэграцыя інфармацыйных сыстэмаў транспартнага кантролю дзяржаўных кантрольных органаў,
  • Фармаваньне аб’яднаных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў,
  • Фармаваньне абʼяднанага рынку электрычнай энэргіі,
  • Разьвіцьцё атамнай энэргетыкі,
  • Уніфікацыя заканадаўства ў сфэры турысцкай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG