Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы сьмяротна паранілі грамадзяніна Грузіі пры спробе затрыманьня


 Разьдзяляльная лінія паміж Грузіяй і Паўднёвай Асэтыяй
Разьдзяляльная лінія паміж Грузіяй і Паўднёвай Асэтыяй

Каля разьдзяляльнай лініі паміж асноўнай тэрыторыяй Грузіі і акупаванай Паўднёвай Асэтыяй расейскія вайскоўцы пры спробе затрыманьня сьмяротна паранілі грузінскага грамадзяніна.

Інфармацыю пацьвердзілі ў грузінскай службе дзяржаўнай бясьпекі. Яшчэ адзін грамадзянін Грузіі затрыманы. Як мяркуецца, нагодай да затрыманьня стаў незаконны, з пункту гледжаньня расейскіх памежнікаў, пераход разьдзяляльнай лініі.

«Настоящее время» удакладняе імёны пацярпелых. Загінулы — 58-гадовы мясцовы жыхар Тамаз Гінтуры, вэтэран расейска-грузінскай вайны 2008 году. Затрыманы — 35-гадовы Леван Дадыяшвілі. Верагодна, ён паранены і знаходзіцца ў СІЗА Цхінвалі.

Прэм’ер-міністар Грузіі Іраклій Гарыбашвілі і прэзыдэнт Саламэ Зурабішвілі заклікалі сусьветную супольнасьць адрэагаваць на забойства Гінтуры. Гарыбашвілі назваў тое, што адбылося, «цяжкім фактам», а Зурабішвілі — «абуральным нападам на грузінскую дзяржаўнасьць». МУС Грузіі распачало крымінальную справу ў сувязі з забойствам і выкраданьнем.

Паўднёвая Асэтыя з пункту гледжаньня міжнароднага права зьяўляецца тэрыторыяй Грузіі. Былая аўтаномная вобласьць абвясьціла незалежнасьць у 1991 годзе, гэта прызнана толькі некалькімі краінамі сьвету. Да жніўня 2008 году Грузія кантралявала значныя часткі Паўднёвай Асэтыі — Ленінгорскі раён, вёскі зь пераважна грузінскім насельніцтвам у іншых раёнах. У выніку канфлікту ў жніўні 2008 году расейскія войскі занялі ўсё тэрыторыю Паўднёвай Асэтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG