Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Асэтыі заявілі, што хочуць прызнаньня іх самаабвешчанай дзяржавы Беларусьсю


Дом ураду ў Менску. Архіўнае фота
Дом ураду ў Менску. Архіўнае фота

Тэму магчымага прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці самаабвешчанай рэспублікі Паўднёвая Асэтыя абмеркавалі на пасяджэньні паўднёваасэтынскага парлямэнту.

Як піша «Эхо Кавказа», зьвярнуцца да заканадаўчага органа Беларусі з просьбай аб прызнаньні прапанаваў на сэсіі парлямэнту старшыня камітэту па эканоміцы, малым прадпрымальніцтве і сельскай гаспадарцы Алан Тэхаў.

«У нас ёсьць магчымасьць, калі раней перашкаджалі нейкія палітычныя наступствы, у тым ліку і санкцыі, дык сёньня яны ўжо ёсьць. МЗС рэспублікі па сваёй лініі павінна прапрацаваць гэтае пытаньне», — адзначыў дэпутат.

Гэтае пытаньне сьпікер парлямэнту Алан Албараў адрасаваў старшыні Камітэту па зьнешняй палітыцы і міжпарляменцкіх сувязях Зазе Дрыяеву для далейшай прапрацоўкі.

  • У жніўні 2021 году Лукашэнка расказаў, чаму не прызнаў Паўднёвую Асэтыю і Абхазію. Паводле яго слоў, Захад пагражаў Менску дадатковымі санкцыямі ў выпадку прызнаньня незалежнасьці гэтых самаабвешчаных рэспублік, Масква ж адмовілася кампэнсаваць эканамічныя страты. Пры гэтым Лукашэнка назваў «нядобрым фактам», што «Асэтыю адарвалі ад Грузіі».
  • 28 верасьня 2022 года Лукашэнка пабываў у Піцундзе, дзе сустрэўся з абхаскім прэзыдэнтам Асланам Бжанія. Па словах Лукашэнкі, абмяркоўваліся «гандлёва-эканамічныя сувязі». Да візыту ў Абхазію Лукашэнка сустракаўся з Пуціным у Сочы.
  • 21 лютага 2023 году Лукашэнка прыняў у Менску Аслана Бжанія і прапанаваў «Тбілісі, Сухумі і Менску неяк склейвацца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG