Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ паведамілі аб затрыманьні ў Крыме беларуса за нібыта замах на вайскоўца. У Сьледчым камітэце не камэнтуюць


Прывакзальная плошча ў Севастопалі. Архіўнае фота
Прывакзальная плошча ў Севастопалі. Архіўнае фота

Як паведаміла расейскае выданьне «База» (і гэтае паведамленьне перадрукавалі расейскія прапагандысцкія СМІ), беларус нібыта спрабаваў падарваць аўтамабіль расейскага вайскоўца.

У Расеі паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі Вячаслава Піскунова, які «зарэгістраваны ў Чэхіі і жыве ў Севастопалі, за нібыта замах на расейскага вайскоўца ў анэксаваным Расеяй Крыме.

Як паведаміла расейскае выданьне «База» (і гэтае паведамленьне перадрукавалі расейскія прапагандысцкія СМІ), беларус нібыта спрабаваў падарваць аўтамабіль расейскага вайскоўца.

Паводле расейскага выданьня, беларусу 61 год. У часе ператрусу ў Вячаслава Піскунова знайшлі нібыта схованку з электрадэтанатарам, 2 кіляграмамі гексагену, пісталет-кулямёт і 138 патронаў.

«Паводле вэрсіі сьледчых, з гэтых кампанэнтаў мужчына сабраў выбуховую прыладу і ўсталяваў яе на машыну вайскоўца. Піскуноў у часе паказаньняў прызнаўся; яго затрымалі і завялі справу за спробу забойства, захоўваньне выбуховых рэчываў і наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці», — адзначаецца ў паведамленьні расейскага выданьня.

Некалькі крымскіх інфармацыйных рэсурсаў апублікавалі аналягічную інфармацыю са спасылкай на Сьледчы камітэт Расеі. Аднак такое паведамленьне адсутнічае як на сайце Сьледчага камітэту Расеі, так і на сайце і ў Telegram Сьледчага камітэту Расеі ў акупаваным Крыме і Севастопалі.

Выпадкі затрыманьня ў Крыме паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы тэрактаў мелі месца пасля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Так, у сакавіку 2023 года расейскі суд у анэксаваным Крыме прысудзіў грамадзянскую журналістку і мэдсястру Ірыну Даніловіч да сямі гадоў пазбаўленьня волі па справе аб захоўваньні выбуховых рэчываў. Выступаючы ў судзе з апошнім словам, журналістка адзначыла, што яна не першая, да каго ФСБ Расеі прымяняе «брудныя мэтады фальсыфікацыі», а таксама агучыла імёны жыхароў Крыма, выкрадзеных з 2014 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG