Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BySol выплаціў палітвязьням амаль 50 тысяч эўра, сабраных на маратоне «Нам ня ўсё адно»


Афіша маратону салідарнасьці, які адбыўся 29 ліпеня 2023 году
Афіша маратону салідарнасьці, які адбыўся 29 ліпеня 2023 году

На гэты момант фонд разгледзеў 99 заяваў ад людзей, які сутыкнуліся зь перасьледам і патрабуюць фінансавай дапамогі.

«Мы працягваем выплочваць суму, якую атрымалі ў межах маратону салідарнасьці „Нам ня ўсё адно“. 99 заявак на суму 49 500 эўра ўжо выплачаныя, і мы зьбіраем новую групу выплат. Зь першага траншу ад маратону ў памеры 100 тысяч эўра мы зможам аплаціць яшчэ 100 заявак», — гаворыцца ў павдемленьні сузаснавальніка BySol Андрэя Стрыжака.

Ад імя фонду ён заклікаў падаваць заяўкі для атрыманьня дапамогі ў памеры 500 эўра па спасылках:

  • сям’я палітвязьня;
  • вызваленыя палітвязьні.

У BySol удакладнілі, хто можа разьлічваць на дапамогу. Гэта:

  • заяўнікі, якія не атрымлівалі дапамогі ад BySol у выглядзе разавай выплаты/пэрсанальнага збору цягам 2022–2023 гадоў.
  • заяўнікі, якія атрымлівалі раней дапамогу ад BySol у межах кампаній дапамогі дзецям (збор на летні адпачынак/збор да школы/калядны збор).

29 ліпеня ад 10-й ранку да 10-й вечара менскага часу на YouTube-пляцоўках праходзіў усебеларускі онлайн-маратон салідарнасьці «Нам ня ўсё адно!». Збор грошай працягваецца і пасьля заканчэньня онлайн-маратону.

Яго галоўнай мэтай быў збор сродкаў для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. З ініцыятывай правесьці такі маратон выступіла прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Вольга Гарбунова са сваёй камандай.

Падчас маратону сабралі каля 575 тысяч эўра. Зь іх BySol перадалі 100 тыс. эўра, 27,5 тыс. эўра — фонду салідарнасьці ByHelp, па 13,5 тыс. — праваабарончай ініцыятыве Dissidentby, дабрачыннай арганізацыі Littouwin LIONS CLUB, фонду дапамогі беларусам у Літве Razam і ініцыятыве «Анархічны Чорны крыж Беларусі», 13 тыс. — дабрачыннаму фонду «Краіна для жыцьця», 9,5 тыс. — ініцыятыве «Беларуская рада культуры».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG