Гэта адзін з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў цэнтральнай Эўропы, які спэцыялізуецца на падрыхтоўцы спэцыялістаў бізнэс- і дзяржаўнага кіраваньня.
На выступ Ціханоўскай прыйшлі больш за 1000 чалавек, у тым ліку студэнты і выкладчыкі ўнівэрсытэту. Раней у гэтым унівэрсытэце выступалі выбітныя эўрапейскія палітыкі кшталту прэзыдэнтаў Эўракамісіі Жан-Клёда Юнкера і Рамана Продзі.
З нагоды візыту беларускай лідэркі ўнівэрсытэт абвесьціў запуск стыпэндыяльнай праграмы для беларусаў пад ганаровым патранажам Сьвятланы Ціханоўскай.
У межах праграмы беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакаляўра ці магістра па наступных кірунках: «Бізнэс і менеджмэнт», «Прадпрымальніцтва, турызм і адпачынак», «Біятэхналёгіі», «Бізнэс-псыхалёгія і мэнэджмэнт», «Экалагічная, тэхналягічная і энэргетычная інжынэрыя», «Міжнародны бізнэс і права», «Міжнародны бізнэс і мэнэджмэнт», «Міжнародны мэнэджмэнт аховы здароўя», «Мэнэджмэнт, камунікацыя і ІТ», «Мэхатроніка і разумныя тэхналёгіі», «Мэдыцынскія тэхналёгіі», а таксама MBA «Агульнае кіраваньне».
Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка 2024 году. Колькасьць стыпэндыяў ня вызначаная, будзе залежаць ад колькасьці атрыманых заявак.