Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане растлумачылі, як гандлююць з Расеяй ва ўмовах санкцый. Пра Беларусь не ўдакладнілі


Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве 7 кастрычніка 2023 году. Ілюстрацыйнае фота
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве 7 кастрычніка 2023 году. Ілюстрацыйнае фота

19 кастрычніка віцэ-прэм’ер гандлю і інтэграцыі Казахстану Кайрат Тарэбаеў паведаміў, што з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Казахстан спыніў пастаўку 106 відаў прадукцыі ў Расею на падставе міжнародных санкцый.

У Міністэрстве гандлю і інтэграцыі Казахстану заявілі аб «некарэктнасьці» інфармацыі аб забароне продажу Расеі 106 відаў прадукцыі.

19 кастрычніка віцэ-прэм’ер гандлю і інтэграцыі Казахстану Кайрат Тарэбаеў паведаміў журналістам у парлямэнце, што з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Казахстан спыніў пастаўку 106 відаў прадукцыі ў Расею на падставе міжнародных санкцый. У якасьці прыкладу ён назваў тавары вайсковага прызначэньня, у тым ліку дроны і іх кампанэнты, спэцыялізаваную электроніку, чыпы і аналягічную прадукцыю.

Усе забароненыя для паставак у Расею віды санкцыйнай прадукцыі апублікаваныя на адмыслова створаным для казахстанскіх прадпрымальнікаў сайце Traderadar. Там жа ёсьць пералік аб абмежаваньнях на экспартна-імпартныя абмежаваньні зь Беларусьсю.

«Рэгуляваньне гандлёвых дачыненьняў Казахстану і Расеі адбываецца ў поўнай адпаведнасьці з палажэньнямі пагадненьня аб Эўразійскім эканамічным саюзу. Забароны на экспарт якіх-небудзь тавараў у РФ у сувязі з антырасейскімі санкцыямі не прызначаліся», — адзначаецца ў заяве Міністэрства гандлю і інтэграцыі Казахстану.

У заяве асобна падкрэсьлілі, што гандаль таварамі двайнога прызначэньня адбываецца на падставе створанага ў Казахстане ліцэнзаваньня.

«Сыстэма экспартнага кантролю зьяўляецца асаблівай сфэрай гандлёвай палітыкі, якая прадугледжвае атрыманьне дазвольных дакумэнтаў, неабходных для ўвозу, вывазу і транзыту тавараў падвойнага прызначэньня. Экспартны кантроль зьяўляецца нацыянальнай кампэтэнцыяй, што прадугледжвае і пагадненьне аб ЭАЭС», — патлумачылі ў Міністэрстве гандлю і інтэграцыі Казахстану.

Праект Радыё Свабода «Схемы» ў чэрвені 2023 году паведаміў, што Расея пачала выкарыстоўваць сетку пастаўкі электронікі як мінімум дзьвюх краін Цэнтральнай Азіі, якія не абмежаваныя санкцыямі Захаду — Казахстану і Кіргізстану.

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў заяўляў, што Казахстан «будзе выконваць санкцыйны рэжым».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG