Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан зноў увёў забарону на перачэпку для беларускіх перавозчыкаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 9 кастрычніка Казахстан зноў уводзіць забарону на аўтамабільныя перавозкі грузаў з трэціх краін з выкарыстаньнем перачэпкі і перагрузкі. Яна закране беларускіх перавозчыкаў.

«На падставе інфармацыі, якая паступіла ад Міністэрства транспарту Рэспублікі Казахстан, з 9 кастрычніка 2023 году плянуецца ўступленьне ў законную сілу нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае забарону па міжнароднай перавозцы грузаў з трэціх краін у Рэспубліку Казахстан шляхам „перачэпкі/перагрузкі“ грузавых аўтатранспартных сродкаў Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

  • Беларусь выкарыстоўвае схему перачэпак і перагрузак у адказ на санкцыі Эўразьвязу, у рамках якіх беларускім перавозчыкам забароненыя перавозкі па тэрыторыі ЭЗ.
  • Контрасанкцыі супраць эўрапейскіх грузаперавозчыкаў Беларусь увяла з красавіка 2022 году: ім забаранілі выконваць перавозкі па тэрыторыі краіны, цяпер яны могуць уяжджаць на тэрыторыю Беларусі толькі для накіраваньня ў пункты перачэпкі і перагрузкі. У такіх пунктах прычэпы перачапляюць на беларускія цягачы, якія выконваюць далейшую дастаўку.
  • Абмежаваньні па перавозках з трэціх краін, у тым ліку на «перачэпку», у Казахстане ўвялі з 2017 году — для абароны інтарэсаў нацыянальных аўтаперавозчыкаў, але на пачатку чэрвеня 2022 году забарону на перачэпку для грузаперавозчыкаў з Расеі і Беларусі адмянілі.
  • У траўні 2023 году Міністэрства індустрыі і інфраструктурнага разьвіцьця Казахстану на заканадаўчым узроўні дазволіла беларускім перавозчыкам прымяняць схему перачэпкі і перагрузкі да 1 студзеня 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG