Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі плянуюць прызываць у войска па СМС


Брама вайскамату, архіўнае фота
Брама вайскамату, архіўнае фота

Законапраект «Аб зьмене законаў у пытаньнях забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі» апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Ён прадугледжвае папраўкі ў закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».

Калі законапраект ухваляць, у краіне ўвядуць новы від позвы — па СМС.

«Грамадзяне могуць быць абвешчаныя аб неабходнасьці яўкі ў вайсковы камісарыят (адасобленае падразьдзяленьне), упраўленьне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі па вобласьці з дапамогай СМС-паведамленьня».

СМС-паведамленьнем могуць прызваць нават у выпадку мабілізацыі, а таксама на мерапрыемствы па мабілізацыйнай падрыхтоўцы.

Апэратары электрасувязі будуць абавязаны праводзіць СМС-рассылкі па сьпісах ад ваенкаматаў і КДБ. Таксама на запыт вайскаматаў або КДБ у тыднёвы тэрмін яны будуць прадастаўляць зьвесткі аб нумарах грамадзян, якія стаяць на вайсковым уліку або абавязаныя на ім быць.

Грамадзяне, паводле закону, павінны будуць паведамляць у вайскамат аб зьмене асабістага нумару тэлефону.

Што тычыцца папяровых позваў пад расьпіску, іх зараз можна будзе ўручаць ня толькі па месцы жыхарства прызыўніка, але па месцы працы і «месцы знаходжаньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG