Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня саміце СНД ня ўсе захацелі асудзіць «палітызацыю» міжнародных судоў. Лукашэнку гэта пакрыўдзіла


Перад пачаткам саміту СНД у Бішкеку, 13 кастрычніка 2023 году
Перад пачаткам саміту СНД у Бішкеку, 13 кастрычніка 2023 году

«Калі-небудзь захочаце і вы дапамагчы дзецям, падараваць ім крыху дзяцінства, уратаваць ад бамбаваньня і выбухаў, а вас за гэта абвесьцяць у міжнародны вышук», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка выказаў шкадаваньне, што ў заяве аб міждзяржаўных дачыненьнях у шматпалярным сьвеце па выніках саміту СНД ня будзе палажэньня з асуджэньнем нібыта «палітызацыі дзейнасьці міжнародных судоў».

«Яна [заява] у цэлым адлюстроўвае наша агульнае бачаньне асноў сьветапарадку, за выключэньнем абзаца, у якім прапаноўвалася выказаць занепакоенасьць з нагоды палітызацыі дзейнасьці міжнародных судоў. Але нават такую мяккую фармулёўку падтрымалі ня ўсе.

Навошта нам гэтыя міжнародныя суды? Тым больш у нашых дачыненьнях. Тым больш, мы разумеем, асабліва цяпер, навошта гэта робіцца. Напэўна, кагосьці гэта проста пакуль не зачапіла. Калі-небудзь захочаце і вы дапамагчы дзецям, падараваць ім крыху дзяцінства, уратаваць ад бамбаваньня і выбухаў, а вас за гэта абвесьцяць у міжнародны вышук», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Пры гэтым, як можна пачуць зь відэазапісу, распаўсюджанага тэлеграм-каналам «Пул первого», Лукашэнка зрабіў асаблівы націск на слова «пакуль».

13 верасьня Эўрапарлямэнт заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі. Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю «Аб дачыненьнях зь Беларусьсю», якая прызнае Аляксандра Лукашэнку саўдзельнікам злачынстваў Расеі ва Ўкраіне.

У рэзалюцыі адзначаецца, што, «дазволіўшы неапраўданую агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны, рэжым Лукашэнкі стаў саўдзельнікам злачынстваў, што прадугледжвае адказнасьць за разбурэньні і шкоду, прычыненую Ўкраіне».

17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай у правах дзіцяці ў Расеі Марыі Львовай-Бяловай.

МКС падазрае абаіх ва ўчыненьні ваенных злачынстваў — гвалтоўных дэпартацый і перамяшчэньня насельніцтва, у прыватнасьці дзяцей, з акупаваных тэрыторый Украіны. Міжнароднае права можа расцэньваць гэта як генацыд. На сайце суду адзначана, што існуюць разумныя падставы лічыць, што Пуцін нясе асабістую адказнасьць за гвалтоўныя перамяшчэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG